Ты прабач мне...

Ты прабач мне мае грахі
Я прабачу, што  не твая…
Паглядзі, на каньку страхі
Раптам бусел узнік  з небыцця.

Выбачай  мяне, выбачай!
Я таксама табе дарую.
За ваколіцай Іван-чай
Прарастае, а я вандрую…

Асалодай мне мова матчына –
Ты пакліч, да грудзей прытулі.
Я дачка твая  чуеш, Спадчына?!.
Кравацечнае сэрца гаі.

Прабачаю,  што не твая.
Ты прабач мне мае грахі…


Рецензии
Ну, трэба ж!
Паўночы дзяўчынка не спала, каб пры дапамозе даведачнай літаратуры даказаць мне, што я поўны невук у гісторыі! )))))

Мая дарагая, у сусветнай гісторыі наогул і ў гісторыі Беларусі ў прыватнасці ёсць мноства фактаў і падзей, ад якіх адмахнуцца немагчыма. А вось трактовак гэтых фактаў і падзей – вялікае мноства, І прычыны гэтых падзей не заўсёды
ляжаць на паверхні. Кожны знаўца з таго, ці процілеглага боку, трактуе іх на свой капыл.

Разумею, Вам з усіх сіл хочацца даказаць сваю правату. Але асабіста мне не трэба даказваць сваю,
як Вы мелі ласку выказацца, "звяздатасць". Тут павінна панаваць паэзія, а не навуковыя спрэчкі.

Я гультаяватая і, у адрозненне ад Вас, не славалюбівая. У нас з Вамі рознае адчуванне і
ўсведамленне паняцця Радзімы, і да таго ж, я выдатна бачу і разумею матывы Вашага ажыятажу…)))

Дарэчы, адкуль вы зрабілі вынік, што я "абвінавачваю" вас у маладосці? Маладосць – гэта так, маленькі недахоп,
які хутка праходзіць…)))) Але на жаль, не да ўсіх ваяўнічых філалагінь з часам прыходзіць асэнсаванне ўзроўня
ўласнай.. гм… “літаратворчасці”…))))

Я заўсёды радуюся сустрэчы з добрай паэзіяй, у тым ліку і на беларускай мове. Рыфмавацеляў слупкоў шмат,
добрых паэтаў - мала, графаманаў - арда. Што я магу сказаць? Як паэтка, вы мяне ўвогуле не ўразілі. Два вершыка
прачытала, далей мне ужо нецікава. Блукаючыя памеры, няўдалыя спробы рыфмоўкі "твая-небыцця", прытулі-гаі ...
"Я прабачу, што не твая ..." - гэта што? Паэтка велікадушна даруе Радзіме тое, што яна не мае да яе (Радзімы)
ніякага дачынення? Моўны выкрутас са смешным сэнсам!
Але зрэшты, пішыце, можа непатрабавальнаму чытачу і гэта спатрэбіцца.

Што тычыцца сцёртых кіламетраў Вашых пошукаў у Гугле, то аўтары конкурсу мелі поўнае права сцерці іх на сваёй
старонцы, бо Вы ўлезлі са сваім "вынаходніцтвам" на чужую тэрыторыю, а гэта тут не прынята.

Стрымайце сваю саманадзейнасць і пыху, дзяўчынка. Можа быць, тады Вы зможаце ўцяміць, што ёсць вершыкі,
а ёсць паэзія і тут літаратурны сайт, а ня пляцоўка для вашага самасцвярджэння за кошт іншых аўтараў.
У святле сказанага, лічу далейшыя зносіны з Вамі не маюць сэнсу. Таму ўсяго добрага, Марына, і бывайце.
Я і так надала вам занадта шмат свайго каштоўнага часу. Звычайна, я гэтага не раблю ...))))))

Тамара Кошевая   23.07.2013 19:08     Заявить о нарушении
Тамара, а дзе і калі я заяўляла аб тым, што я паэтка?

Вось тут "ЗБЯЛЕЛАЯ РУСЬ"
http://www.stihi.ru/2010/05/29/6857
Вы абразілі маю Радзіму, а я вам зрабіла заўвагу - памятаеце?
Напамінаю:
"Сбелевшая Русь..." .... "Сбелевшая (ий)" так говорят об испуганном или находящемся при смерти и т.д..
Збялелы (-ая;-ае; ) – які збялеў стаў бледным (белым)
Збялець (-ею; -ееш; -ее) – стаць белым пабялець (ад злосці, ад страху)
Тогда из Вашего названия получается, что...

С вашей стороны это подвох?
Или... просто недарэчная "выслуга"?

І наконт гісторыі, хоць вы і сцёрлі мае заўвагі таксама магу паўтарыць.

вы вось тут сябе называеце паэткай і узялі на сябе абавязак быць маім крытыкам - дзякую за водгук - адмоўны вынік - гэта таксама вынік, хоць і адмоўны, а гэта толькі ваша кропка погляду, якая мяне зусім не кранае - вашыя вершы мяне не ўразілі.

Але...)

Як назваць вось гэтае "философская лирика"
http://www.stihi.ru/2013/07/22/561
ваша м-м-м... тварэнне?

Магчыма ГУГЛЬ - гэта ваша настольная энцыклапедыя, там вы, мабыць, і набываеце свае веды аб летапісах Беларусі, таму і друкуеце ўсялякую лухту адносна не толькі маёй Радзімы, але і увогуле.

Мне сорамна за вас...
Вельмі.

Без павагі да вас,

Марина Влада-Верасень   23.07.2013 19:46   Заявить о нарушении
Узаемна, Марына, не трэба дарэмна напружвацца, дзяўчынка.
Мне абыякавыя і ваша мітусня, і вашыя вершыкі, і вашы спробы
сказіць мае словы і растлумачыць іх згодна сваёй якой-ніякай
адукацыі и свайму ура-патрыятычнаму местачковаму разуменню
і выхаванню ў адпаведным асяроддзі...))))))))))

Тамара Кошевая   23.07.2013 21:04   Заявить о нарушении
Тамара, вы саромілі мяне – што не паэтка. Але я і на самой справе не паэтка...
А вось за тое, што пазбавілі сваю публікацыю ад нецэнзуршчыны - дзякую.
http://www.stihi.ru/2013/07/22/561
Калі б вы яшчэ і сваю "Збялелую русь" http://www.stihi.ru/2010/05/29/6857 выправілі, грунтуючыся на гістарычных фактах, а не на дамысліванні - было б зусім добра.

З найлепшымі пажаданнямі,

Марина Влада-Верасень   26.07.2013 10:04   Заявить о нарушении
Вінаваціць і паказваць на недахопы верша - гэта розныя рэчы. Я ўсяго толькі паказала на недахопы.
Акрамя таго, вы тут змяшчаеце вершы, значыць, пазіцыянуеце сябе паэтам. Дзякаваць мяне няма за што.
Пішу я высокім штылем, або мацерна - гэта не мае значэння. Якасць вершаў ад гэтага ў мяне не пакутуе.
Вы першы і адзіны чалавек, які угледзеў у "Збялелай Русі" абразу вашых нацыянальных і рэлігійных
пачуццяў і скажэнне гісторыі.
А між тым, ніводны каталік, беларус і проста чытач не ўгледзелі ў вершы ніякай абразы.
Любы чалавек (аўтар) мае права на свой ​​пункт гледжання аб выкараненні паганства на тэрыторыі
славянскіх плямёнаў, аб сэнсе, мэтах і задачах такога выкаранення. У большасці язычнікаў
гэты працэс ломкі свядомасці выклікаў менавіта страх і непрыманне, таму и "збялелая" Русь.
У чым праблема?
Вы маеце права на ўласнае меркаванне гэтак жа, як і я сваё меркаванне ва ўгоду ні вам,
ні каму б там ні было, змяняць не маю намеру.

Тамара Кошевая   26.07.2013 14:59   Заявить о нарушении
“Пытанне за пытаннем паўстае,
Ў Гісторыі – бясстраснай, бездакорнай –
Пра Беларусь. Што Белую, яе
У старажытны час лічылі Чорнай.” © Тамара Кошевая
http://www.stihi.ru/2010/05/29/6857

Ніколі ў гісторыі Беларусь не лічылася “Чорнай” – гэта не толькі падман (ложь), але і знявага (оскорбление) маёй Радзімы з вашага боку, зрэшты як і ўся ваша публікацыя. Раней, у тых часах аб якіх вы распавядаеце, імя ў Беларусі было іншае – ВКЛ - Вялікае Княства Літоўскае (XIV - сярэдзіна XV ст.). У тыя часы Русь і ВКЛ знаходзіліся ў стане вайны. А “Белымі русамі” шмат пазней нас абазвала Кацярына ІІ. Тутэйшыя саромеліся так звацца і, нават, супраціўляліся. Доўга, вельмі доўга, словазлучэнне “белы рус” мела адмоўны сэнс. Магчыма таму Напалеон прайшоў праз Беларусь без асаблівых праблем.
Прайшло шмат часу – цяпер у нас зусім іншыя зносіны. Але гісторыя ёсць гісторыя – мы, нашчадкі тутэйшых, якіх засталося не вельмі многа, абавязаны помніць аб сваіх каранях.
Дарэчы, першы хто пазнаёміў цара Івана Грознага з паэтыкай , а разам з ім і ўсю Расею, быў Сіміон Полацкі.
Мне сорамна за вас, як за суайчынніцу (можа і гэта таксама хлусня?) – вы распаўсюджваеце лухту наконт гісторыі маёй Айчыны, спасылаючыся на гісторыю.
Хоць вы і “лянівая”, але калі ўжо ўзяліся за пяро, ды яшчэ з прэтэнзіяй да гістарычных падзей Беларусі, будзьце ласкавыя, пацікаўцеся болей дакладна яе гістарычнымі фактамі.
А то неяк няёмка…

Марина Влада-Верасень   31.07.2013 15:33   Заявить о нарушении
Вы мне надакучылі, Марына, сваім занудствам і жаданнем у што б там ні стала апынуцца правай.
Каб вам было вядома, "Чорнай Русьсю" называліся землі, на якіх яшчэ захоўвалася паганства,
а "Белай" - землі, на якіх ужо зарадзілася хрысціянства. Калі вам гэта невядома, то гэта
зусім не значыць, што гэтага не было.
І мне зусім напляваць, сорамна вам за мяне, ці не. Гэта ваш асабісты галаўны боль.
А вашы крывадушныя сентэнцыі аб абразе радзімы - не больш, чым жаданне звярнуць на сябе ўвагу
і, хаця б такім чынам, вылучыцца з натоўпу пасрэдных людзей...)))))
Бог у дапамогу, але толькі на мне ў гэтым трэніравацца цяжка, дзяўчынка...)))))))))

Тамара Кошевая   06.08.2013 18:05   Заявить о нарушении
Гэта ўсё вы пра сябе распавядалі?
Шкада, шаноўная кабета - у вас вузкі кругагляд.

Марина Влада-Верасень   06.08.2013 23:12   Заявить о нарушении
""Чорнай Русьсю" называліся землі, на якіх яшчэ захоўвалася паганства..." адгэтуль болей дакладна і, калі ласка, без трасянкі.)

Марина Влада-Верасень   06.08.2013 23:22   Заявить о нарушении
На это произведение написано 7 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.