Беларусь - моя Родина. Родны Кут. Часть первая
Частка першая.
РОДНЫ КУТ.
Калісь прыснілась мне,
што дзесьці Тут я нарадзіўся...
Шчаслівы край таго дзіця –
мне не забыўся.
Былі там: рэчка, луг,
таемны лес за лугам.
З-за лесу сонейка ўстае –
на лузе тае смуга...
Яшчэ кароў не выганялі –
чуваць гамонку сябрукоў.
Страмглоў да іх !
Усё, ідзем!
...як мала шчасця трэба малым...
...як многа шчасця ў гэтым малым...
Басыя ногі па расе –
ой, як халодзіць...
Лазовы кошык пад рукой -
усё яшчэ наперадзе :
грыбны азарт,
спякота дня,
прыкус –
краюха хлеба з шматам сала,
й - з крынічкі, ў прыгаршні – вада,
што так салодзіць...
...для шчасця ж трэба гэтак мала...
...і, колькі ж шчасця ў гэтым “малым”...
Калісь прыснілась мне,
што, дзесьці – Там я нарадзіўся...
Мой Родны Кут,
дзе ж ты згубіўся ?
*
(…надвячоркам,
31 снежня 2010 г.)
Свидетельство о публикации №111100509625