Усё будзе добра

Усё мару... Заўсёды сумна.
Разам быць мы ўжо не зможам,
Таму што я не такі разумны,
І ўвогуле не прыгожы.

Сентыментальны, лянівы, адчаяны.
На жаль, маю характар не лепшы.
Па ўсяму просты хлопец звычайны,
Які складае дрэнные вершы.

І ў яе не хапіла трывання.
Я ўсё дакладна тут разумею.
Зараз я ведаю слова “каханне”,
І з кожным днём яно ўсё мацнее.

Ну што рабіць? Ужо неістотна,
Калі не маеш наперадзе мэты.
І далей жыць не хапае ахвоты,
Ты хочаш проста не бачыць свету.

Штодзень прачынался з мінулым у сэрдцы.
Калі дарэмна хадзіў кожны дзень па глебе,
Тады ўзнікалі і думкі аб смерці –
А можы было бы для ўсіх толькі лепей?

Але я штодзень з сабой змагаюсь.
Негледзячы на тое, што не будзем разам,
Я смутку ў твар кожны дзень усміхаюсь,
А потым застаюся з лёсам сам насам.

Хачу, каб усё было добра адразу,
Каб не быць у жыцці наступнай ахвярай!
Не хачу адчуваць у жыцці боль паразы!
Усё будзе добра – аб гэтым я мару.

(04.05.2011)


Рецензии