Салавей i паулiн. Казка
– Які прыгожы голас! – сказаў чалавек. – Пэўна, птушка таксама павінна быць прыгожаю.
І раптам ён убачыў каля сябе пёрка. Шматколернае, яно пералівалася пад сонцам, а ў паветры пераліваўся і дрыжаў спеў.
– Яна кінула сваё пёрка да маіх ног! Гэта мая птушка, і я знайду яе!
Шмат часу шукаў ён сваю птушку, аж пакуль не натрапіў на паляну, дзе сядзелі два птахі: маленькі, шэры, з бліскучымі чорнымі вочкамі і вялізны, стракаты, са шматколерным пер’ем і хвастом-веерам.
– Вось яна, мая птушка! – усклікнуў чалавек і падхапіў паўліна. Занёс яго ў дом, пеставаў, шанаваў, але ніколі болей не пачуў цудоўнага спеву.
А салавей застаўся ў лесе, і з тых часоў ніколі не пяе ўдзень. Толькі ноччу, калі чалавек спіць, стаміўшыся, або раніцаю, калі той не заўважае нічога, акрамя спраў.
Свидетельство о публикации №111093006815