Сокал Сенненшчыны
На выхадзе бензін,
І патронам канец.
Дзевяць гадаў падбітых палаюць.
Паспяшай да лётполя
Свайго, Гаравец,
Дзе цябе з нецярпеннем чакаюць.
Ты не змог, не паспеў
Адвярнуцца ў час:
Наляцелі варожыя асы.
Запалаў самалёт -
Пранізалі яго.
Як іголкі, бліскучыя трасы.
Зазмяіўся агонь,
Ахапіў фюзеляж.
Твар і рукі пячэ - не стрымацца.
І ідзе самалёт
У апошні віраж,
Яму ў неба ўжо не падняцца.
Не чакайце, сябры,
Аляксандра свайго,
Не чакайце героя-пілота.
Там, на курскай зямлі,
Ён ляжыць у раллі,
У кабіне свайго самалёта.
Вёска ў нас - Машканы,
Тут і помнік яму,
І глядзіць Гаравец кожным ранкам
На любімы свой край,
На сінеючы гай
І на рэчку сваю Абалянку.
Вечарамі гучаць
Звонка песні дзяўчат.
Ранкам дзеці спяшаюцца ў школу.
Кожны дзень чуе ён
Галасоў перазвон
Хлапчукоў і дзяўчынак вясёлых.
А вакол - хараство.
Расцвітаюць сады
І палі неаглядныя з хлебам.
Тут стаяць яму век
У квiценні вянкоў
Пад сінеючым сенненскім небам.
Свидетельство о публикации №111092803259