Посвящение Богушевску

На беларусском языке
Прысвячэнне Багушэуску (да 100-ддзя станціі)

Сто гадоў занадта многа,
Калі гэта - чалавек.
Для паселка ж - анічога,
Усяго кароткі век.
Час складаецца з імгненняў
I шчаслівых, і благіх,
I са зменаў пакаленняў,
з іх жыцця, тварэнняў іх
Багушэуск, пасёлак родны,
Не вялікі, не малы,
Ен сярод паселкаў годны,
Заслугоўвае хвалы.
Тут ёсць школы і бальніцы,
і Палац Культуры ёсць.
Можа тут павесяліцца
I жыхар і яго госць.
Памаліцца есць дзе Богу -
Пра душу сваю ты дбай.
Бог - наш Светач, дапамога,
Пра яго не забывай.
А прырода у наваколлі -
Нібы казка, нібы рай.
Тут лясы, лугі і поле -
Дзіуны і чароўны край!
Тут блакіт вачэй азёрны
і ракі; вузенькай бег,
Небасхіл цудоўны, зорны,
I дзяцей вяселы смех.
I стаіць мястэчка утульна
На шляху двух гарадоў.
Па чыгунцы нам не мульна
Ездзіць шмат ужо гадоў.
Тут прайшлі майго дзяцінства
Незабыўныя гады
Чыстых сэрцаў тут адзінства,
У белай кіпені сады
Хай заўжды ўтульным будзе
Багушэўск наш на вякі.
Беражыце яго, людзі -
Дзеці, моладзь, старыкі!


Рецензии