Метро

Спатыкнуўшыся аб
ледзяныя парэнчы метро
адхінаю далонь
не адчуўшы цяпла
тысяч дотыкаў рук
што жылі да мяне...
2011.


Рецензии
Колькі б хто не кранаўся халоднага снега,
Ён цяплейшым не стане,
Калі не растане.
Але, гэта ўжо будзе не снег...

Цяпло чалавечых далоняў,
праходзячы праз
"ледзяныя парэнчы метро",
Ідзе ўсё далей і глыбей,
І таму заўжды цёплым
застанецца ядро Зямлі.

Альжбэта Палачанка   23.10.2012 12:18     Заявить о нарушении
Гэта сапраўды не на паверхні, гэта значна глыбей. Дзякуй!

Сержук Сыс   06.11.2012 10:52   Заявить о нарушении