Калi б

Высокія драўляныя вароты
У зацені здаўна знаёмых ліп…
І мроіва вячорнае самоты.
І гэтае спрадвечнае: “Калі б…”

Калі б я змог вярнуць юнацтва ліпам,
Калі б пачуць ізноў з-за плоту сьпеў
Таемны, мілагучны, сьціплы…
Але аж да адчаю не пасьпеў.

Пахілы плот… яму мо год да скону,
Але тады здавалася – бар’ер.
Цяпер крывы,трухлявы і зялёны,
І мы з табой трухлявыя цяпер.

Не пераскочыў я калісьці ўпотай
Мяжу найлепшай з страчаных сядзіб.
Парыпваюць замшэлыя вароты –
Уладары нязбытнага “Калі б…”


Рецензии
Цудоўна.

Я у песні:
Ціха месяц плыве над ракою...
мае лапці на той старане...
І нічога мне болей не трэба,
Толькі б лапці прыплылі ка мне....

Сарай мой сарай,
Непакрытае стрэха.
Куплю я пук саломы,
І накрыю свой сарай...

Альжбэта Палачанка   23.10.2012 16:30     Заявить о нарушении
Памылка: як у песні

Альжбэта Палачанка   23.10.2012 16:32   Заявить о нарушении
Але якая прыгожа памылка: "Я ў песні"

Сержук Сыс   09.11.2012 11:15   Заявить о нарушении
Але памылка, але тут такія справы: калі ўжо напішаш, то паправіць нельга :-)

Альжбэта Палачанка   09.11.2012 11:19   Заявить о нарушении