Юрыю Юлаву да Юбiлея

Да 50-годдзя паэта Юрася Нератка
(Юрыя Міхайлавіча Гарбачова)

Часам так здараецца:
Людзі разтраяюцца!
Мой знаёмы Гарбачоў,
Не Міхась, каторы Юрый —
Вырашыў: адно плячо
Малавата для натуры
Вельмі творчай, і пры тым —
Будзь твой талент залатым,
Без рукі махнатай
Цяжка ўзлезці на Парнас
Сярод іншых зухаватых,
Што арудуюць плячом.

І рашыўся Гарбачоў:
“Трэба так настроіцца,
Каб зусім разтроіцца!” —
Свіснуў тут жа Нератка
І паклікаў Юлава,
І цяпер яго рука
Не сябруе з тулавам:
Хочаш смейся, хоч крычы —
Юрась мае тры плячы.
* * *
Віншуем Гарбачова са з’яўленнем
У гэты свет!
І Нератка віншуем з нараджэннем!
Сярод планет
Паэт, бадай што, самы лепшы,
Нібы хірург ён выдаляе вершы
З белрускамоўнай глыбіні.
Гадоў палціннік пагайдаў на далані,
Манетку ўверх шпурнуў — не разбярэш
Арол ці рэшка будзе там,
Але сягоння
І Юлаву нальецца дзвесце грам.


Рецензии
Ну все бы ничего, только Юрий по отчеству Юрьевич...

Ольга Норина   04.06.2013 16:56     Заявить о нарушении
Поздно сообщили, если бы знал раньше, можно было бы обыграть:)

Анатоль Кудласевич   17.06.2013 21:51   Заявить о нарушении
В писательскоий справочник можно было заглянуть. Ну, Гугл тоже знал.

Ольга Норина   17.06.2013 22:55   Заявить о нарушении
Гугл знает все про всех, занает даже то, что мы сами не знаем о себе

Анатоль Кудласевич   18.06.2013 15:43   Заявить о нарушении