Молитва за братьев... бел
З хмарамі чорных зграй
Біўся народ-асілак…
Божа, ратуй наш край
Ад гістарычных памылак!
Божачка, ўберажы,
Не навядзі на звадкі,
Каб на пустой мяжы
Братка не йшоў на братка!
Вось ужо колькі год
Нас чобат не топча панскі.
Ўсе мы – адзін народ,
Мужны народ славянскі.
Ўсе мы спакон сваі,
Вінны хто, ці нявінны...
Божачка, загаі
Рваныя пупавіны!
Свидетельство о публикации №111091407871
Ад гістарычных памылак!
Божачка, загаі
Рваныя пупавіны!
Нельга не пагадзiцца з гэтымi Вашымi словамi. Дзякуй!
Елена Матвиенко Кобзева 17.06.2012 15:48 Заявить о нарушении
Будзе вольная хвіліна, прапаную прачытаць вось гэта:
http://stihi.ru/2010/05/20/7576
Тамара Кошевая 17.06.2012 21:09 Заявить о нарушении
Елена Матвиенко Кобзева 17.06.2012 23:25 Заявить о нарушении