Мне неабходна на цябе глядзець
Бо шанцу марыць больш і не знаходжу.
І кожны дзень завочна я трывожу
Тваіх вачэй бязлітасную медзь.
Як цяжка гэту слабасць дазваляць,
Як хочацца у гонар апрануцца!
Каб да цябе не марыць дакрануцца,
Свае каб потым рукі цалаваць…
"Не думаць пра цябе дапамажы!"
А ўсё ж заву, хвалююся, а вынік:
Ў маіх далонях «чэрствы» фотаздымак
І пустка, што даўно ў пустой душы…
07.06.10
Свидетельство о публикации №111090600754