Кругаверць
Якія цяжка захаваць,
Пачуцці, што так сэрцу мілы,
Але іх нельга затрымаць.
Імкнецца час, гады праходзяць,
Змяняюць людзі кругаверць...
Здаецца, сонца толькі ўсходзіць,
І многа хочацца паспець...
Але жыццё не вечны дзень,
Не толькі сонечная мука,
З гадамі чутны ўсё мацней
Жыцця былога сэрца гукі.
Не зможам з часам мы вярнуць
Пачуцці цалкам, успаміны,
Якія нельга зноў адчуць,
Якія ў сэрцы жыць павінны.
Свидетельство о публикации №111083107135