Няисны сьвет. Несуществующий, призрачный
У ім апынуцца Богавым дазволам
Праз непатрэбнасць дзён, альбо начэй,
Дзе поўні дыск непаваротным колам.
Заўжды губляць... Заўжды чакаць ізноў,
Як кропелькі дажджу на спёклай глебе,
Як сьпеў мэлёдый ў злучэннях слоў,
Як вока зоркі на пахмурным небе;
Як безумоўнасць прастаты быцця
Напрыканцы любога мудрагельства,
Як сэнс таемны, што у далонях сцят
Да раскрыцця, да часа цудадзейства.
Няісны сьвет, як сьвята навакол,
Злучонае са сьвятам у глыбінях,
Пакуль пад першым нумарам Анёл
Душы маёй спатрэбай не адрыне.
Свидетельство о публикации №111082807186