Валасатая каубаса
Такую каўбасіну,
Не стала яе нават жраць
Мая дурная псіна.
Яна і боты можа з’есць,
Нідзе ў яе не ікне,
А тут… Я дала ёй паесць –
Яна – вазьмі і знікні!
Ў гараж збіраўся мой мужык:
“Гэй, кінь мне што на закусь!”
Глядзі, не трэснуў каб кадык,
На, з’еш ты, сікась-накусь..
Але не сталі мужыкі
Жраць тую каўбасіну
Падзакусілі агурком
І падгукалі псіну.
Матае псіна галавой,
Не хоча яна мяса!?
Даўно такого не было –
не ела каб каўбАсы!
А потым глянула і я
На гэту каўбасіну…
З чаго яе рабіў і хто?
Напэўна, з якой псіны?
Там плеўкі пучацца з яе,
Не пражаўсці зубамі,
А што ўразіла мяне –
Каўбассе з валасамі!!!
Свидетельство о публикации №111081808165