Маёй вёсцы

Маёй вёсцы

Квасоўка, вёска дарагая,
З табой звязаў мяне мой лёс,
Тут захад сонца назіраю,
Дзіўлюся зоркамі з нябёс.
Тут людзі здольныя да працы,
Нібыта пчолкі мёд нясуць,
Не маюць часу ленавацца,
Затое ў досытку жывуць.
Усім ёсць месца – талерантнасць,
Здалёк прыгрэла шмат людзей,
Узаемаветлівасць, стараннасць
Тут сустракаюцца часцей.
Хоць ты ужо не проста – вёска,
Вышэй ты – аграгарадок,
Жыццё тваё было не простым,
Ідзе гісторыя здалёк...
Усё дагледжана тут, слаўна,
Нідзе травінкі на мяжы,
І каталіцкі з праваслаўным
Стаяць тут побач два крыжы.
А сімвал славы тваёй – стэла,
Дзе ззяюць сонцам каласы.
Квасоўка, многа ты сумела,
Дасцігла поспехаў, красы.
Па чыстах вуліцах прайсціся
Я тут люблю хвілінай вольнай,
Прыгожай плошчай падзівіцца,
Старонкай мілай, хлебасольнай.
Куточак слаўны Беларусі,
Дзе ёсць надзея для людзей,
І я табою ганаруся,
Жыві, Квасоўка, маладзей!


Рецензии