Владимиру Короткевичу...

Бацькаўшчына светлая мая

Бацькаўшчына светлая мая,
Беларусь -  святая, сінявокая,
Шчырая, сумленная зямля,
Пачуццё маё к табе глыбокае...

Прыпяць разлівае на прадвесні,
Салаўі спяваюць свой санет,
Вандраваць любіў тут на Палессі
Драматург, празаік і паэт.

Быў таленавіты чалавек,
Які жыў і працаваў у Мінску,
Яму свае творы пасвяцаў,
А таксама – Рагачову,  Пінску,

Браў натхненне з Оршы сваёй роднай,
Дзе ў калысцы маці калыхала,
І няма мясціначкі ніводнай,
Пра якія б сэрца ні спявала.

Слаўны Віцебск на Дзвіне Заходняй –
Месцы, пра якія пеў пісьменнік,
Горад Гродна – любая Гародня
Далі Караткевічу натхненне.

Бацькаўшчына светлая мая,
Ды няма на свеце прыгажэй,
І чым больш пазнаю цябе я,
Больш ты мне становішся бліжэй.

Нездарма Ўладзімір Караткевіч
Творы пасвяцаў свае Радзіме,
Каб і мы любілі, разумелі,
Ганарылісь справамі тваімі!


Рецензии