Хатынь
А туман усе роўна ідзе.
То прыкмета, што кат прачынаецца,
Каб наладзіць свой жудасны плен.
Людзі з хат выбягалі гурбою:
Не хацелі яны разумець,
Што ўжо развіталіся з воляй,
І што песень ім болей не пець.
"За сям'ю сваю з катам змагацца,
І за веску, за памяць дзядоў!"-
Нехта выкрыкнуў.-"Трэба збірацца!"
А ў адказ:"Тут з нас кожны гатоў!"
Зграя вораў- болей і болей,
Танкі давяць людскую ўпартасць,
Загарэлася скрозь частаколле,
Разам з ім- узарвалася хата.
І бязлітасна, зладжана, упэўнена
Супраць усіх паднімалася зброя.
А бабулькі, прачнуўшыся з пеўнямі,
Не пачуюць іх гоману болей.
"Мама, мама!Ты дзе?"- разгублена
Малы хлопчык глядзеў навакол.
Дзед усхліпнуў: "Твой лёс загублены,
Ты мой мілы бяскрылы арол"
"Schnelle, schnelle!"- крычалі карнікі.-
"Быстра ф хлеф!"- і пагналі народ.
Каля хлеву палілі кустарнікі,
Тлеў згарэўшы бярозавы плот.
Вочы ў вочы глядзелі, а думкамі
Кожны быў далека адсюль.
Немцы шпарка з вялікімі клункамі
Дзвюх кароў адабралі ў бабуль.
Мора слёз не спыніла пажару,
І людскія нямоглыя крыкі
Аглушалі.
За што ж гэту кару
Немцы людзям Хатыні прыдбалі?
Ноччу лесам ішлі, нібы злодзеі,
Баючыся парушыць прастор,
З жалем у сэрцы, грудзях, але ж вольныя,
Сівы дзед і бяскрылы арол.
Свидетельство о публикации №111081405786