пауднёвая ноч
Трызвон рапух і перабрэх сабакаў,
Бясшумна кажаноў цяла,
Як планеры, слізгалі ў паўзмроку ...
Духмяная акацыя квітнела ...
Наўкол цябе ланцУжкi зорнага сьвятла
Акрэсліваюць лінію заліва,
Паўднёвыя сузор'і ледзь капрызна
У процяг ночы рухалiсь навiдавоч.
Дыханне эўкаліптаў далятала,
А ты сядзеў і ўзіраўся ў ноч.
Чаго табе той вечарынай не хапала?
У тваё акно зiхцела срэбра з-за гаёў.
Ды, гледзячы на падкову залатую,
Ты адчуваў, што ноч, як і чаканне цудаў
Працуюць, тут на жаль, ўхаластую.
І разумеў, што гэта нездарма.
Што не хапае, як ні дзіўна, болю
І памяці ... што змарнаваны ветразi,
Мо не хапае невялiчкае няволі?
I нечых вуснаў дзеля нейкай крэўнай сувязі ...
Стас Куняеў з рускай мовы
Свидетельство о публикации №111081105896