Жыва

Як Жыва прывабна у дрымоце сваёй!
Спакой у смуце парадзелых гаёў,
Ускудлачаны ветрамі косы галін…
Ад сноў залатых абудзіў яе клін.
Ляцяць журавы - развітання пара.
Апошні праменьчык гойдае вада.
Глядзіць прыгажуня у люстра глыбінь -
Лісточак асіны нясе міма плынь.
Шыпшыны каралі забылась прыбраць
Вачэй не адвесць – той красы не адняць…
Выдатна ў сне, у абуджэнні яна,
Узімку студзёна, вясною п’яна
Ад ветраў гарэзлівых, ад салаўёў,
Ад спеваў дзявочых, ад паху квятоў…
Каб ўлетку багатыя ўборы змяняць,
Вясёлая Жыва пачне працаваць…


Рецензии
Вельмі прыгожы верш атрымаўся!
Такія цеплыня і дабрата ад яго веюць!
Што гаварыць, крануў душу!
Натхнення Вам, Ніна!

Анна Будзько   20.03.2012 09:30     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.