Паланзе

Паланга сустрэла спякотным надвор'ем
І морам сцюдзена-бліскучым і мяккім,
Змывала пыл стомы бруістая хваля,
Цень сосен янтарных нашэптваў байкі.

Трымаюць што моцы вандроўныя дзюны
Маленькія сосны, фашыны і івы –
Бароняць Палангу ад мора сівога,
Каб доўга жыло то пяшчотнае дзіва...

Ціхія вуліцы, шэпат фантанаў,
Смех на ровэрах, ў кафе, рэстаранах…
Музыка льецца чароўнаю хваляй,
І саксафон тужыць аб чыіх-та марах…

Сонца садзіцца, пад стон нежны скрыпкі
Дзяўчынка то грае - гук дзіўны і зыбкі.
Цемра хавае твае ўсмешкі, рухі,
Кроплямі падаюць крокі па бруке…


Рецензии