Ленiн
Я размаўляла з Леніным пра нашу незалежнасць.
Мне так хацелася пачуць, таварышы,
Чаму так пранікнёна ён углядаецца ў плошчу;
Ці, на яго пункт гледжання, адна нейкая цагляная плошча
Можа быць для горада цэлай незалежнасцю;
І чаму застылыя пралетары семнаццатага
Так шчыра б’юцца пад яго нагамі,
А сённяшнія пралетары да яго ног плююць;
І ці яму не цесна па суседстве з чырвоным касцёлам,
Які яго паслядоўнікі пераўтварылі ў кінасклад;
І ці яму не хочацца ўсё свае помнікі згарнуць у Маўзалеі,
Каб на іх не спаражняліся птушкі і не злятала постсавецкае неба...
Між тым, ён усё маўчаў і неяк асабліва пуста пазіраў на плошчу,
Быццам баяўся, што калі адкажа, дык я не паверу,
Бо ліміт даверу ўжо быў вычарпаны за усе мінулыя да майго нараджэння
Семдзесят гадоў.
Свидетельство о публикации №111080703759