Пакiдаючы зломлены след

Пакідаючы зломлены след
І на вуснах – віно з пацалункам,
П’яны жах не звядзе з накірунку;
П’яны жах па начным пастарунку,
П’яны жах і яго запавет.

Колькі пройдзе зняважлівых ног
Запісаць, прачытаць, азірнуцца;
Схамянуўшыся, моўчкі вярнуцца,
Калі вочы раптоўна пальюцца
На зняважліва нізкі парог.

Смелы цень. Новы дзень. Новы Бог.


Рецензии