Па вадзе
Бо тонеш – не можаш ужо далей плыць.
Ёсць рэчы, якіх быць папросту не можа,
І рэчы, якіх не можа не быць.
І ў гэтых вачах над віхурамі хваляў
Больш солі, чым морамі пад караблі,
Больш суму, чым у крыках пакінутых стаяў,
І больш, чым на беразе, цёплай зямлі.
Аднак не бывае бытэлек у моры,
Папера баіцца салёнай вады.
Таму не пішы – слоў не ведаюць зоры,
І болей на выспах не стаў гарады.
Самкнуцца ад рэзкага сонца павекі,
Адкрыеш няўпэўнена: проста рака.
Чаму тады тонеш? І гэтак адвеку
Там дзесьці самотна шуміць асака.
І вочы раптоўна патонуць ў шцілі,
Што больш, чым вадою, здаваўся дарма.
Ёсць рэкі, якія мы не пераплылі,
Хаця даставалі рукамі да дна.
Ты так не глядзі ў вадзяныя прасторы,
Спрабуй яшчэ раз, хаця б раз уздыхнуць.
Чаму мы выходзім з адкрытага мора,
Каб зноў і зноў у рэках адчайна тануць?
Свидетельство о публикации №111072700010