Хопiць
Адыгралі, адспявалі, аджылі.
Хопіць – хай пакуль што не забыліся.
Баста – як дзесь кажуць на зямлі.
І сумненні. Пазабудзься. Звыкнемся.
Адзінота не бывае на дваіх.
Не бывае плюса – каб без мінуса.
Не бывае “нас”, але без “іх”.
Хопіць. Мы стаім на гэтых пацерках.
Бісеры, што кінулі да ног.
Паслізгаемся, клянем яго па мацеры
І баімся, што нас чуе Бог.
Можа, сёння ён якраз не чуе,
Можа быць, у нас ён не жыве.
Скажам, і адразу пашкадуем.
І паверхнева, надумана:”ды не”.
Хопіць. Як сказала! але гляньце:
Што за дзіва, нешта шмат пішу.
Я апраўдваюся? Так, прабачце.
І за вас таксама папрашу.
Скажам, і не верым, і маўчым.
Дзякуй Богу, Гамлет, сумнявайся!
Мы жывем, асобы без прычын,
Нарадзіліся, бо нехта не спужаўся.
Хопіць… Не магу пакуль сказаць.
Так хачу, але сказаць не ўмею.
Застаецца аб тым толькі напісаць
Вершаваную дзіцячую надзею.
Свидетельство о публикации №111072608578