Сам-насам
Адначасова шчыра і скептычна.
Калі маўчыш, ні кім не хочаш быць.
Плюеш… а тратуар адно сталічны.
Адным да сваёй праўды…Па адным.
І потым праўды – раз – не супадаюць.
Сам-насам цяжка. Не глядзі. Ні з кім.
І праўды па адной знікаюць.
Абдымкі на вакзалах і ў партах,
Ці не прасцей наогул не праводзіць?
Сам-насам слёзы – калі ўвогуле – у вачах,
І нечага няма ў новым годзе.
Давайце паспрабуем выкінуць на двор,
Але ніхто каб не падняў… Сабакі, сена.
Усе мы ўласнікі – ажно да гэтых пор
З часоў Спартанскай ці Траянскае Алены.
Аднак жа добра, добра ўсё… Спытай!
Табе аб тым суседскі Шурык скажа.
Чым быў, Алена, табе кепскі Менелай?
Ён што, тваіх капрызаў не ўважваў?
О не, пакіньце, я жа не аб тым…
Сам-насам – з вамі – па зернетках праўды.
Што так, па тратуары, па адным,
Бывае, бокам, а бывае – задам.
Паціснем рукі з мірам… і ў канверт
Укладзем слашчавы вершаваны трыпціх.
Ура таварышы! Выкідваем сябе –
І напляваць на тратуар якой сталіцы.
Свидетельство о публикации №111072608566