Усходняе неба
А на пальцах мінулае лета.
У тратуар ураслі карані,
І вяртацца благая прыкмета.
Чаму я, калі мне больш не трэба?
І палац на падобу труне…
Што тады мне усходняе неба
У ахвяру працяглай зіме.
І бывае, што не аддаецца,
Не вяртаецца мерны баланс.
І ўпарта гучыць не да месца
Нейкі маршападобны вальс.
Маршыруем, як тыя салдаты,
Калі стрэльбішчы пахнуць вясной.
Мабыць, лета ўсё ж больш за квартплату
З электрычнасцю, газай, вадой?
Калі так… Чаму я? мне не трэба.
Я магу без духоў пацярпець –
Каб запахла усходняе неба,
Каб было каму неба сагрэць.
Свидетельство о публикации №111072608531