Лiсты

Nights in white satin,
Never reaching the end,
Letters Ive written,
Never meaning to send.
"Moody Blues”

Мы адмаўляемся – каб не пісаць лісты,
Каб не было чаму быць складным і звязаным.
І сто разоў мы можам быць “на ты”,
А ліст будзе ляжаць неадказаны.

Не можа нехта быць для нас усім,
І мы для некага сусветам стаць не можам.
Таму і ціш адна – пакуль маўчым.
Таму і гоман – толькі як гаворым.

Што ж уздыхае, калі пішам, з-пад зямлі?
Калі чарніламі па прасціне паперы,
Калі па клавішах, у адзінкі і нулі,
Заданым почыркам і выбраным памерам.

Калі мы пішам, што маўчыць вакол?
Рыпенне стрыжня пад высілкам пальцаў.
І гэтак танна, трывіяльна ў форме слоў,
Кастрыраваных у некалькі абзацаў.

Лісты… Нашто, аб чым, куды, каму.
Радкі, што вучаць нас любіць вачыма,
Падман сябе, які мы любім і таму
Працягваем з надуманасцю шчырай.

Чаму б і не – сказала я сабе.
І я такая ж дзесьці графаманка!
Складаць, сціскаць – але ўсё ніяк.
Пісаць як жыць – але ўсё на паўстанках.

Учора менш, а заўтра, мабыць, больш.
І сёння пішам да анёла-абаронцы,
Што зноў сумуем мы па кімсьці ў дождж,
А яшчэ больш, калі на небе сонца.


Рецензии
Добры вечар, Таша.
Дазвольце маленькую прапанову. Калі ў назве вершаў Вы надрукуеце не беларускую "і", а лацінскую (ангельская раскладка клавіятуры), то гэтая літара, адлюструецца на Вашай творчай старонцы.

Вершы вельмі спадабаліся.
Дзякуй Вам за Радзіму.

Андрей Ястремский   22.07.2011 22:40     Заявить о нарушении
Дзякуй вялікі за параду і за рэцэнзію! буду выпраўляць)

Таша Ермакова   22.07.2011 22:44   Заявить о нарушении