Тату

Няма той слашчавай рамантыкі,
Якой можна надуць пустату.
А жыццё… Дзесьці як матэматыка,
Геаметрыя модных тату.
І пісаць гэтак цяжка па крэме,
Гэтак тлуста для ссохлых чарніл.
Няма прымітыўнай дылемы,
І на вершы ўсё меней сіл.
А тату потым хочацца вывесці,
І балюча – бальней, чым зрабіць.
Матылькі і драконы не выжывуць,
І русалкі не здолеюць плыць.
Задыхнуцца на смуглым прадплеччы
І ў вадкасці мутнай памруць.
Так нас ад пастаянства лечаць
І да новых вышынь завуць.
І цудоўна… Надута і проста
Па-над мускуламі напаказ.
Як шкада, што бывае позна,
І не толькі ў гэты раз.


Рецензии