Дзiвацтвы

Не бывае, каб зусім без прошласці,
Што было, не можа ўжо не быць.
Як мінулае… Міне, калі вы зможаце
З ім, не забываючыся, жыць.

І ў сотнях непражытых афарызмаў
Зарастаем асвяжэлым мхом,
І кульгаем так няўмела і капрызна,
Манеўруем і блефуем кожным днём.

Мы адказваем, каб нас яшчэ спыталі,
І пытаем, каб маўчалі ў адказ.
І ад рэдкасці, якую не чакалі,
Адварочвае нязграбна нас.

Няма смерці там, дзе мы жывыя,
І мінулага, дзе зараз ёсць, няма.
Адганяем, думаем, што змылі
Месяц, год – як нейкія паўдня.

І што ж так, учора ужо гісторыя,
Ужо мінуласць, без якой нам не пражыць.
Ад яе жа падымаемся і стомлена
Пешшу зноў пад стол мы вучымся хадзіць.


Рецензии