Флэтавы

Яшчэ адзін раз, яшчэ новы дзень,
І такі ж яшчэ адзін вечар,
І такое ж світанне, што, быццам бы цень,
Упадзе нечакана на плечы.

Разведзена кава з прахладнай вадой
На спознены сонечны ранак.
Зліліся з падлогай – і ты, і з табой.
Мы ўсе ненавідзім світанак.

Як ядзерны выбух, мой першы крок,
І вочы глядзяць так няўмела…
Жаданы, гаючы, цалебны глыток –
Жыві, маё беднае цела.

Глядзелі, як Цой, на апошні трамвай,
А паехаць прыйшлося на першым.
Гэты хаос учора мы помнім як рай
І апісваем у сённяшніх вершах.

Даказалі сваё “права на рок”,
Мы ігралі, як толькі ўмелі.
Мне б яшчэ нейкай вільгаці далі глыток
І пусцілі ў абдымкі Марфея.


Рецензии