Мастацтва i мы

Спявалі на світанні ў вайну,
Спявалі, паміраючы ад кулі,
Спявалі, замярзаючы ў зіму,
Спявалі, калі больш ужо не чулі.

Пісалі пад пагрозай лагероў,
Пісалі на сцяне жалезам койкі,
Пісалі, ужо не ведаючы слоў,
Пісалі ўласнай жа крывёю пасля бойкі.

І малявалі, калі ежы не было,
Калі алоўкам замянялі акварэлі,
І малявалі, калі рукі ужо звяло
І калі зроку больш амаль не мелі.

Ігралі, калі заўтра – эшафот,
Ігралі, кашляючы праз радок крывёю,
Ігралі па ірваных рэштках нот,
Ігралі над уласнаю труною.

Скажыце, што жа пуста мы глядзім
Перад сабой у высокія далечы?
Ці мы чакаем, каб апошні, каб адзін,
Каб час вайны, хваробы ці галечы?

Спыняемся нарэшце каб прызнацца,
Што збег і выбег наш каштоўны час.
На жаль, успамінаем пра мастацтва,
Калі баімся, што ніхто не успомніць нас.


Рецензии