Размова з анёлам

Не вер у іконы, у крыжы і у ракі –
За знакамі ён не стаіць.
Уся вашая кроў – як зарослыя макі,
Дзе-кольвек, але ‘шчэ гарыць.
Змаўчы, адлятаючы, сядзь на сцяжынку,
Спусціся рабінай у сад.
Гары, разгарыся, хаця б на хвілінку
У цёмна-чырвоны каскад.

Мяне называлі пасланцам нябёсаў
Яшчэ на халоднай зямлі,
І, можа, любілі – рэлігіяй простай
Зямной чалавечай любві.
Я быў, ты павер мне, я быў чалавекам –
Маленькім аднойчы, як ты.
Я ўсё выбіраў паміж небам і пеклам,
І дэманам быў, і святым.
Ды толькі не быў я рабінай у садзе,
Ні кім і ні чым не гарэў,
Я не пазастаўся ў ніводнай баладзе
І рук нічыіх не сагрэў.

Быць грэшным нясорамна, гэта звычайна,
Нясорамна быць і святым.
Жыві як выходзіць – нязграбна, адчайна
Рабінай і макам густым.
І я папрашу, адлятаючы ў неба,
Не блытай жыццё і крыжы.
Жыві як патрэбна і як непатрэбна
Усім тым, чаго я не пражыў.


Рецензии