Мы не будзем
Мы не будзем плакаць у дождж,
Не патрэбна будзе змагацца
Ўпоперак і ўздоўж.
Мы залечым раны ад стратаў,
Мы забудзем былую любоў,
Мы выберамся з-за кратаў
І не трапім туды ўзноў.
Нашы сэрцы не будуць сціскацца
Ад болю, ад жалю, ад слёз.
Мы не будзем ні з кім расставацца
І пасля наракаць на лёс.
Мы не будзем страшэнна стамляцца,
Галадаць і ад смагі стагнаць,
Мы не будзем больш памыляцца
І памылкі свае выпраўляць.
Мы не будзем па глупствах сварыцца,
Ні з кім не станем варагаваць.
Нам нічога не будзе сніцца,
Бо мы проста не будзем спаць.
Мы не будзем баяцца смерці,
Мы не будзем баяцца вайны –
Нас проста не будзе на свеце.
Будуць іншыя, але не мы.
Свидетельство о публикации №111072207849