Трагiфарс

Не крокі – хай спяшаюцца дамоў.
І не вакзал – у першы дзень новага года.
Акорды, рыфы…замаўкаюць зноў.
І замярзаюць на асфальце воды.

Плявалі вам калі-небудзь у твар?
І добра што яшчэ не наплявалі.
Тлумачылі, хто ў хаце гаспадар?
Тлумачылі. Але.. ці мы зважалі!

Бунтуйся, так… Прыйдуць гаспадары
І прыбяруць вакзал у новым годзе.
Таму, пакульёсць словы, гавары,
Пой дыфірамбы-пой абстракцыю свабодзе.

Твая чарга – за мной апладысменты.
Чарга за вамі – зноў авацыі за мной.
Не плачце. Яны ўсе эксперыменты
Удала ладзяць толькі над сабой.

І што ж.. Смяемся, ювелірна склаўшы рукі,
Спяваем… Трагімюзікл – ці як?
Абсурдны Стары Новы год… учулі гукі
Забытай будучыні?... праўце, што не так.

Гаспадары, вакзалы, дыфірамбы.
Нязгода, што рытмічная, як вальс.
І віншаванні – як сарказм прынятых штампаў.
Мініяцюрны навагодні трагіфарс.


Рецензии