Баляда

Разбітыя аб твар акуляры, зламаны стары патэфон...
Цябе клічуць клюбаў абшары, каб глытаў паслухмяна іон.
Развернешся іншаю сцежкай і зробіш упэўнены крок;
Твая сумная напаў-усмешка і ў навушніках правільны рок.

Дзе ж гады, калі ўсё пачалося, калі вынайшлі вольнасць, як скарб;
Калі бацьку твайму давялося адсядзець колькі сутак за жарт;
Калі гралі на старых гітарах, што збіралі са смецця ў дварах, -
І паліўся ў савецкіх абшарах першы рок у рабочых руках;
Калі "Біттлз" гучалі па склепах і надломвалі СССР;
Адны джынсы - зімою і летам, гэта шчасце... на меншы памер.

І што ж ты... Так глядзіш ты аддана на бландынку, што пойдзе ў клюб;
На душы нават стала пагана за бацькоў "перастроечны" шлюб.
Разаб'юцца твае акуляры, не зайграе стары патэфон -
Цябе клічуць клюбаў абшары, каб глытаў паслухмяна іон.

Іншы хтось абярэ тваю сцежку, зробіць першы ўпэўнены крок...
Я люблю яго сумную ўсмешку і ў навушніках правільны рок.


Рецензии