Побач
Ты ідзеш да мячэці Амара.
У распісаных залочаных залях
Будзе слухаць цябе твой Прарок.
Лета. Пятніца. Вечар.Сцяна.
У малітве тваёй – радкі Торы,
І Давідавы сінія зоры,
І святыня, што вам аддана.
Лета. Пятніца. Вечар. Твой шлях –
Шлях Хрыста да міфічнай Галгофы;
Па-лацінску ты молішся Богу,
І цябе пазнаюць па крыжах.
Лета. Пятніца. Горад не спіць.
Каран, Тора, біблейскія словы;
Як рэлігіі, розныя мовы…
Але побач на іх гаварыць.
Свидетельство о публикации №111072207815