Прага
Па лёгкіх арках каменных мастоў,
Дзе ліхтары па прошласці сумуюць
І льюць святло магічных вечароў;
Па дахах, дзе, гуляючыся з сонцам,
Пералятаюць стайкі галубоў;
Па вежах, што ўжо зведалі бясконцасць,
Што помняць войны, здрады і любоў;
Па плошчах, што цяпер расфарбаваны
У колеры жыцця на новы лад;
І па агні застылым вастраверхіх храмаў
У карунках мураваных каланад;
Па гомане ў кафэ і дробных крамах,
Па паху кавы і музыках-скрыпачах
У ёй пазнаеш прыгажуню-Прагу –
Яна не спіць. Яна варожыць па начах!
Свидетельство о публикации №111072207806
Ярошевич Татьяна 30.07.2011 02:25 Заявить о нарушении