Каталiцкiя Каляды
Пахне пернікам і спелым цынамонам,
Ганарацца каменым палонам
І духмяным прысмакам у ветры.
Сонца млявае ўпадзе ў дахаў нетры,
Абвянчаўшы купалы каронай.
Тэатральна-казачнай заслонай
Упадзе зіма над гарадскім мальбертам –
Праз мастоў чаруючыя аркі,
І праз воды колеру фіялкі,
І праз вуліцы, што выльюцца храмы,
Дзе на сходах ужо сучасныя балады,
Гарадскія, ужо абноўленыя драмы
І старыя каталіцкія Каляды.
Свидетельство о публикации №111072207782