Не дражнiце

Нашы маленькія сэрцы
Забіліся ў першы раз...
Нарадзіліся, каб не памерці
Ў гэты шалёны час.
Перакрэсліўшы нараджэннем
Чырвань савецкіх сцягоў,
Мы нясем у сваім пакаленні
Крыўду бацькоў і дзядоў,
І цяжар постсавецкай краіны,
І вятры першых вольных гадоў;
Нам дазволілі быць чужымі
На руках уласных бацькоў.
Мы прывыклі да помнікаў Леніну
І да “Поднятой Целіны”;
Каштоўнасці вычварна зменены
Без нашай і вашай віны.
Нарадзіліся ў блытаніне,
З дзікай свабодай у душы.
Мы не верым сваёй краіне,
Што прадалі на кірмашы.
Не дражніце нас перабудовай
І забытым чырвоным светам –
Нас, народжаных з крыкам новым
На парадзе суверэнітэтаў.


Рецензии