не умею пiсаць паэмы...
Пра каханне, праўду і смерць.
Мы жывем, і для кожнага змены –
Гэта шчасце, што дадзена мець.
Я баюся, баюся памерці,
Не хачу паміраць маладой...
І таму не пішу я аб смерці
І не веру ў вечны спакой.
Ці кахала калі-небудзь –
Можа. А, можа, здавалася мне,
Што ў свеце ўсё так прыгожа...
Адкажу: і кахала, і не.
Як мне праўду пазнаць? Як ёй імя,
Калі ў кожнага праўда свая...
Гэта воля – пакуль маладыя,
І няволя – на захадзе дня.
Я не стану пісаць паэмы
Пра каханне, праўду і смерць.
Напішу пра вялікія змены
Як пра шчасце, што дадзена мець.
Свидетельство о публикации №111072207766