Жыць Беларусам!

Я нарадзіўся ў сумленнай сям’і,
Ў родных краях беларускай зямлі.
І пад савецка-расейскім прымусам
Рос беларусам.

Першы званок – я у школе за партай
Ў дзенніку лепшых адзнакаў быў варты.
Нават у спорце з паскораным пульсам
Бег беларусам.
 
Плылі гады. Я ішоў на спатканне
З дзеўчынай мілай, сапраўдным каханнем.
З першым нясмела адпушчаным вусам
Йшоў беларусам.

Вабіла штосьці мяне да навукі -
Стаў вывучаць беларускія гукі.
Ў музыку я закахаўся на курсе.
Граў беларусам.

Дыхаю так напрацягу жыцця -
Рос беларусам і вырас ім я.


Рецензии
Молодчина! Привет из Минска. Андрей.

Андрей Мурашко   19.07.2011 16:06     Заявить о нарушении
Спасибо Вам, Андрей. Рада встречи с земляком :)

Маргарита Герасименко   19.07.2011 19:08   Заявить о нарушении