Сумна выблiсне шлях

(Словы Яўгеніі Янішчыц)

Dm(5лад)                G
Сумна выблісне шлях, нібы зорка з туману,
                C7                F
І адкрыецца зноў падарожжа жыцця:
        Dm                Gm
Забяры мяне ў свет залатога спадману,
                A                Dm
Дзе не вызнаны горыч і соль пачуцця.

Сколькі лепшых часін у патайнасці сэрца.
Параплыло і згубілася стрэчы вясло.
Гэй, чыя ж гэта вутачка ў снежным азерцы
І  з якога Дунаю яе прынясло.

Над агромністай цішаю крылле світае,
І галінка вярбы заінела ў журбе.
Як жа гэта, што мне не судзілі вяртання,
Каб застацца ў нязменнай любові табе.


Рецензии