Песня Гарынi Словы Мiхася Шэлехава

(Словы Міхася Шэлехава)

Hm                Em
Ты даруй мне, красуня Гарынь,
              F#                Hm
Над зялёнаю стомай тваёй,
                G
Ля загубленых любых святынь
        Gb                Hm
Я стаю пад гаркавай вярбой.

Дробным чортам віруе пясок,
Хвалі чорныя скачуць як дні,
Толькі ніцы пяе галасок
І плыве лістапад на кані.

Я шукаю як птушка кубла,
Я стаю над ракою адзін,
Многа бачыў я зла і святла
І збіраў несалодкіх ажын.

Дакрануся да чорнай кары,
І сляза затуманіць мне зрок.
Белакрылы, як чайка стары,
Выйдзе з лодкі на мокры пясок.

І сугучна самоце маёй
Хмарка будзе павольная плыць,
А віры пад засохлай вярбой,
Стогадовая рыбіна жыць.

Не хачу я па свеце блукаць,
Век плысці б, як на чоўне, стары,
Ці як рыбіна тая гуляць
У славянскім спардвечным віры.


Рецензии