Хочаш выведу

(Словы Міхася Шэлехава)

   Am
Хочаш выведу, хочаш вынесу
            A7                Dm
На пагорак, што ля ракі,
                Am
Дзе купаюцца гусі з выраю,
              E                Am
Дзе спрачаюцца кулікі.

Там разгортвае кожным вечарам
Сонца чырвань шаўкоў сваіх,
І бясконцая моц спрадвечнага
Льецца спевам самоты ў слых.

Хочаш выведу, хочаш вынесу
Да красуні сярод палян,
Што русалкаю, ці ракітаю
Косы блытае як туман.

Палюбіў цябе я блакітную
На сухмень душы, на бяду.
Хочаш вынесу, хочаш выведу,
Хочаш кіну цябе ў ваду.

Як князёўну цябе персіцкую
Кіну ў хвалі, бы атаман.
Хочаш выведу, хочаш вынесу
Нібы панн з найлепшых палл?

Хочаш — вынесу ў ціш салодкую,
Хочаш выведу на плыта!
І душа паплыве лябёдкаю,
Ці патоне, як залаты.


Рецензии