Конь пасецца каля яру
Em H7
Конь пасецца каля яру,
Em
Ходзіць за канём груган.
E7+1 Am D G
Што ляжыш на полі яры
C Am H7 Em
Віцязь добры, брат Іван?
Што ляжыш на полі яры
Віцязь добры, брат Іван?
Хто там з засені смяецца,
Выпускае кіпцюры,
На тваё жывое сэрца
Ножык точыць на двары.
Чуеш, браце, на бярозцы
Спеў світальны салаўя,
Чуеш плача недзе ў вёсцы
Безбацькоўная сям’я.
Чуеш плача недзе ў вёсцы
Безбацькоўшчына мая.
Дзе сяброў тваіх па рэху
Маладзецкаму шукаць?
Абудзіся, чалавеку,
Годзе, браце, хопіць спаць.
Твой крумкач па лесе стогне,
Конь твой плача вараны,
І заве русалку-доню,
Каб знайшла ў цябе на скроні
Квет гаючае вясны.
Конь пасецца каля яру,
Ходзіць за канём груган.
Што ляжыш на полі яры
Віцязь добры, брат Іван?
Свидетельство о публикации №111071307087