Да чалавека
( 07.1990г.)
Am C
Мо драпежнік ты, Homo Sapiens?
G C
Іклы, кіпці і слоў атрута…
Am Dm
Не адну меў ад Бога запаведзь,
E Am
Толькі помняцца ўчынкі Юды.
C
Штосьці помніцца -- ды не тое,
G C
Для натоўпу маралі стае –
Am Dm
Яны боскае слова жывое
E Am
Бяруць без часціцы “Не”.
C G C Am
Homo homini lupus est.
Dm E Am
Бог не здрадзіць – свіння не з”есць!
І забі, і пралюбадзейнічай,
Хоць на грошык карысці маеш.
Утварай усялякае дзеянне,
Можа ў пекле канцы схаваеш.
Як жывеш, чалавек moralis,
Што на сёння трымае сэрца?
Не дарма цябе з раю гналі –
А з зямлі куды зграі дзецца?
Homo homini lupus est.
Бог не здрадзіць – свіння не з”есць!
Ты ішоў па зямлі кагортамі
І стагоддзі наўзбоч кішэлі –
Цябе д”ябал адзначыў ордэнам –
Трыццаць срэбнікаў у кішэню.
Далятае да неба бразгат –
Срэбра здрадніцкае не трэ?
Ты забойца роднага брата –
Семя Каіна не памрэ.
Homo homini lupus est.
Ваўкамі будзем – па-воўчы ў лес.
Свидетельство о публикации №111071306685