Верабейчык, ты мой!

                (жартоўная)
Hm                Em
Ужо Мікіта танцы адчыняе.
       F#                Hm
Адзела майку фірмы “Адзідас”.
                Em
Мой панасонік ціхенька спявае –
           F#                Hm
Ну, дзе ж падзеўся ты, мой лавелас!
                Em
       А ён на матацыкле рассякае,
            F#                Hm
       І кожны вечар дзеўчына другая,
               G                F#                Hm
       О, Божа любы, што sa was is das?

Танцаваць мне з табой
                Em
Не з рукі, галубчык мой!
                F#
Хто за стаяю лятае –
              Hm
Той ніводнае не мае.

Стаю сабе ў фірме і ўсё гадаю:
Ці прыйдзе мой саколік а ці не?
Апошні танец вечар зачыняе.
Мой верабей танцуе без мяне.
          Ну, што ж, прабач, скажу яму пры стрэчы,
          Ты сапсаваў увагай цэлы вечар.
           Ну дзе ж ты быў, ну дзе ж ты быў раней?
Верабейчык ты мой,
Я сягоння не з табой!
Час прайшоў – будзь здароў,
І не кашляй пра любоў.

Праходзіш, быццам певень па гарэму,
Наглядваеш чубатачку сабе.
Я заўтра адлятаю на Санрэмо –
Ты стрэляны з мякінай верабей!
        Ганяй на дапатопным драндулеце!
        Гуляй напрапалую з лета ў Лету!
        Вось толькі паглядзі, што ты дзяўбеш!
Верабейчык ты мой,
Я сягоння не з табой!
Час прайшоў – будзь здароў,
І не кашляй пра любоў!


Рецензии