Па матывах
Не чаканы мой, не званы,
C G Am A7
Што ж ты позна так прыйшоў?
Dm G7 C F7+
Не хадзі ў мае паляны,
Dm E7 am A7
Калі луг сабе знайшоў.
А ці ж я ў тым вінавата,
Што дарожкі развяло.
Не табой прымята мята —
Да цябе ўсё адцвіло.
Не было б тае разлукі,
Калі б ты за руку ўзяў
І пярсцёначак да шлюбу,
Нібы сэрцайка падаў.
Каб жа долечка другая —
Побач былі б цэлы век:
Павяла ж цябе чужая
З тае цэркаўкі навек.
Што ж цяпер хадзі без болю,
Не глядзі з тугой назад.
А ці ж добра там на волі,
Калі ножанькі звязаць.
Свидетельство о публикации №111071207397