Калейдаскапiчная няуцямнасць
Am Dm
Ад берагу Амерыкі адмерана
(1!ст.5лад) Am
Адлегласць невядома колькі міль.
Dm
Дарэмна мы ад берагу да берагу
E Am
Жывём і называемся людзьмі.
І сварымся, і лаемся дарэмна мы.
Ад берагоў Курыл за небасхіл —
Сумленна мы за кратамі турэмнымі
Трымаем пачуццё з апошніх сіл.
Не верыцца, не любіцца — і так далей…
Сумненні да магілы да крыжа.
І круціцца і круціцца зямная паралель,
І людзі на ёй покатам ляжаць.
Ляжаць сабе і чухаюцца чэравам,
Кахаюць, быццам мокрае гарыць,
Аднолькава падобныя да дзерава –
Ну толькі, можа, ўмеюць гаварыць.
Ад берага і да другога берага –
Бязладдзе, шум, — Гамора і Садом,
Ад Гібралтара да праліва Берынга –
Бязглуздзіца і вэрхалы кругом…
Свидетельство о публикации №111071206418