Глыбiня нябёс
Am Dm
Чаго мне трэба пад небам гэтым,
E Am
Чаго вярнуўся я на зямлю.
Dm
Чаго прыйшоў я на свет паэтам,
E Am
І ціха мовіў, што вас люблю.
Dm G
Глыбіня нябёс —
C Am
Паратунку сінь.
Dm
Пракавечны лёс
E Am
Праз жыццё адзін.
A7 Dm
Дома жонка ёсць,
G C
Дома плача сын,
Am Dm
Толькі з сэрцам штосць…
E Am
Набалела ў ім.
Дарма глядзіце так пільна ў вочы —
У іх не ўбачыш былых вякоў.
Да вас прыходзіў я не аднойчы
Навечна хутка зыйду дамоў.
Глыбіня нябёс —
Паратунку сінь.
Пракавечны лёс
Праз жыццё адзін.
Дома жонка ёсць,
Дома плача сын,
Толькі з сэрцам штосць…
Набалела ў ім.
Чаго шукаем пад небам гэтым?
Што загубілі мы на зямлі?
Сюды прыйшлі мы з якіх сусветаў,
Адкуль дарогі нас прывялі?
З глыбіні нябёс,
З паратунку сіні.
Пракавечны лёс
Праз жыццё адзіны.
Дома жонка ёсць,
Дома плача сын,
Толькі з сэрцам штосць…
Набалела ў ім.
Свидетельство о публикации №111071206010